Крыніцы: У чатырох епіскапаў БПЦ можа быць каронавірус


Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе пра масавае заражэнне беларускіх праваслаўных епіскапаў каронавірусам.

Супольнае служэнне епіскапаў 12 студзеня.
Фота: Church.by

Як заяўляецца, пацверджана захворванне COVID-19 у мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веньяміна, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана і епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла.

Таксама сімптомы COVID-19 назіраюцца ў архіепіскапа Наваградскага і Слонімскага Гурыя.

Апошні раз разам епіскапы служылі 12 студзеня ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад COVID-19. Антыкавідныя захады падчас набажэнства не рабіліся, адзначае «Хрысціянская візія».

Таксама выказваюцца меркаванні, што мітрапаліт Веньямін мог заразіцца ад Аляксандра Лукашэнкі 11 студзеня падчас цырымоніі ўручэння ўзнагародаў за духоўнае адраджэнне. Тады шмат хто звярнуў увагу на хворы голас Лукашэнкі.

Раней, апроч мітрапаліта Філарэта, у БПЦ сярод епіскапаў ад каронавіруса памёр таксама епіскап Дзятлаўскі Пётр.

Hавiны
«Ён быў жывою легендаю». Згадваем спачылага мітрапаліта Філарэта
2021.01.13 16:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў