Казахскія дэпутаты пазбавілі Назарбаева пажыццёвых пасадаў


Ніжняя палата парламенту Казахстану ўхваліла адмену пажыццёвага старшынёўства першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева ў Радзе бяспекі і Асамблеі народу Казахстану. Пра гэта ў Facebook паведаміў дэпутат Канат Нураў.

«Перш за ўсё, неабходна было адмяніць пажыццёвае старшынёўства першага прэзідэнта ў Асамблеі народу Казахстану і Радзе Бяспекі, аб чым ён ужо сам аб’явіў і што сёння намі было зроблена», – напісаў Нураў.

Паводле яго, адпаведныя папраўкі ў канстытуцыйныя законы адпраўленыя ў верхнюю палату парламенту.

ВІДЭА
Усё-такі жывы. З’явіўся відэазварот Назарбаева, якога не бачылі з 2021 года
2022.01.18 14:16

Нагадаем, што Назарбаеў, які не з’яўляўся на публіцы з 28 снежня 2021 года, быў пазбаўлены старшынёўства ў Радзе бяспекі яшчэ 5 студзеня. На тле масавых пратэстаў у краіне гэтую пасаду заняў ягоны пераемнік на прэзідэнцкай пасадзе Касым-Жамарт Такаеў.

Сам Назарбаеў 18 студзеня запісаў відэазварот, у якім заявіў, што яшчэ ў 2019 годзе сышоў на пенсію.

Hавiны
The Guardian: Назарбаеў у Казахстане і вядзе жорсткія перамовы з Такаевым за ўладу
2022.01.17 19:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў