Данецкія «антыфашысты» заблакавалі вайсковыя часткі


Прарасейскія актывісты пагражаюць перайсці да «актыўных дзеянняў».

Прыблізна 50 чалавек з георгіеўскімі стужкамі заблакавалі вайсковую частку ў Марыупалі і Новаазоўску.

Раней у сацсетках з’явілася інфармацыя, што данецкія памежнікі нібыта самыя папрасілі прадстаўнікоў г. зв. «антыфашысцкага фронту» забраць з часткі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія баяцца ваяваць.

Нагадаем, што расейскае і ўкраінскае міністэрствы абароны дамовіліся пра замірэнне ў Крыме да 21-га сакавіка.

15 сакавіка прарасейскія актывісты заблакавалі ў Данецкай вобласці калону з украінскімі танкамі. Актывісты крычалі: Расея! Пуцін! і Ідзіце дамоў!

ЮВ паводле unian.net

Стужка навінаў