«Расейскія вайскоўцы прызналіся: сапраўдны штурм будзе пасля рэферэндуму»


Таямніцу пра тое, што актыўныя вайсковыя дзеянні на тэрыторыі Крыму распачнуцца адразу пасля рэферэндуму аб далучэнні да Расеі, раскрылі расейскія вайскоўцы. Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал «ТСН».

Менавіта пасля рэферэндуму 17 сакавіка расейцы абвесцяць заблакаваныя ўкраінскія вайсковыя гарнизоны незаконнымі бандыцкімі фармаваннямі ды пойдуць на штурм. Мірнага насельніцтва абяцаюць не чапаць: хаваць у дамах і падвалах.

Расейскія вайскоўцы таксама распавядаюць, што аперацыю ўзяцця Крыму плануюць скончыць цягам месяца.

АК, belsat.eu, паводле tsn.ua
Стужка навінаў