Лукашэнка абяцае выкрыць прадажных чыноўнікаў


“Найбліжэйшым часам агучым усе факты. Мы неяк перасталі ў медыях гаварыць пра жулікаў і карупцыянераў”, – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

{movie}Лукашэнка: Толькі ідыёт пасля падзеяў ва Украіне не зробіць адпаведных высноваў|right|15268{/movie}

Кіраўнік краіны паабяцаў найбліжэйшым часам абнародаваць новыя факты карупцыі сярод службовых асобаў, а таксама заклікаў чыноўнікаў зрабіць высновы з падзеяў ва Украіне і не дапускаць праяваў карупцыі.

Паводле Лукашэнкі, у месцах зняволення цяпер шмат тых, хто займаў высокія кіроўныя пасады. “Вось толькі што мяне паінфармавалі… Памятаеце, пра Волкава [былы намеснік кіраўніка канцэрну “Белнафтахім”. – БелаПАН.] ішла размова? Няхай суддзі не палічаць, што я ўмешваюся ў следчы працэс. Абаронцы, памятаеце, прэм’ер, першы віцэ-прэм’ер гаварылі: “Волкаў – святы чалавек?” Восем або адзінаццаць фактаў хабару зафіксавана толькі тэхнічна. Як гаворыцца, стужку на стол і глядзі, – сказаў Лукашэнка. – І шмат такіх. Я найбліжэйшым часам пра гэта скажу”, – дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў чыноўнікаў і кіраўнікоў арганізацыяў зрабіць высновы з падзеяў ва Украіне і не дапускаць праяваў карупцыі, у тым ліку ў сферы адукацыі. “Не дай бог, мы ў вашых ВНУ выявім нейкую там карупцыю. Толькі ідыёт пасля падзеяў ва Украіне не зробіць адпаведных высноваў”, – падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў аснове “развалу краіны, які адбыўся ва Украіне”, ляжыць “развал эканомікі ды страшная карупцыя”. На думку Лукашэнкі, які б ні быў стан эканомікі ў дзяржаве, карупцыя ёсць тою іржою, якая будзе раз’ядаць усё.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў