18-гадовы матацыкліст урэзаўся ў грузавік. Хлопец загінуў, пасажырка ў рэанімацыі


ДТЗ здарылася ў Бярозаўцы, паведамляе gaigrodno.by. Матацыкліст атрымаў пасведчанне кіроўцы 3 месяцы таму. Ён і ягоная 21-гадовая сяброўка не мелі моташлемаў.

Хлопец ехаў на матацыкле «ІЖ» па вуліцы Карзюка, дзе ўрэзаўся ў грузавік Iveco, які стаяў на абочыне з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй.

Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Дзяўчыну з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

ДР belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары