Зняволеных з Валадаркі збіраюцца перавесці ў Калядзічы – СМІ


Некаторых зняволеных з СІЗА № 1, размешчанага на вуліцы Валадарскага ў Менску, перавядуць у новы следчы ізалятар у Калядзічах з 8 студзеня. Пра гэта сваякі падследных распавялі «Зеркалу».

СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Менск, Беларусь.
Фота: Яндекс

Невядома, паводле якіх прынцыпаў выбіраюць тых, хто падпадзе пад перавод. Некаторыя блізкія зняволеных спадзяюцца, што ў новым будынку ўмовы будуць лепшыя. Іншыя баяцца, што новы корпус яшчэ не цалкам абсталяваны.

У Калядзічах з 2010 года вядзецца будаўніцтва лякарні і СІЗА для вязняў. Спачатку планавалася адкрыць іх у 2015 годзе, але ў 2013-м выявіліся выпадкі карупцыі і крадзяжу будматэрыялаў, у выніку чаго тэрміны ссунулі на 2020 год. У 2018 годзе тэрміны змянілі яшчэ раз – на 2022 год. Паводле планаў 2021 года, лякарню павінны былі здаць у 2021 годзе, а СІЗА – у 2023-м.

У Пішчалаўскім замку на Валадарскага, дзе цяпер размяшчаецца ізалятар, пройдзе рэстаўрацыя, і будынак пяройдзе гораду.

Гісторыі
Былы палітвязень – пра размовы на Валадарцы з нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
2023.10.20 08:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў