Суд адмяніў дамову «Балтыкі» з беларускаю фірмай аб правах на брэнды «Carlsberg»


Арбітражны суд Санкт-Пецярбургу прызнаў несапраўднаю дамову паміж «Балтыкай» і беларускаю «Віста БіУай Ко». Ён датычыў перадачы правоў на экспарт піўных брэндаў «Сarlsberg Group», паведамляе «Office Life».

Вытворчасць «Балтыка».
Фота: baltika.ru

У кастрычніку «Балтыка» звярнулася ў суд, каб той прызнаў несапраўднаю дамову, паводле якой «Віста БіУай Ко» атрымала правы на піўныя брэнды «Балтыкі». У лістападзе двух былых кіраўнікоў «Балтыкі» арыштавалі за тое, што яны перадалі гэтыя правы замежным кампаніям.

Паводле версіі следства, яны з суўдзельнікамі «шляхам падману набылі на карысць кампаніяў “Карлсберг Казахстан” і “Віста БіУай Ко” правы інтэлектуальнай уласнасці, якія належаць ПК “Балтыка”, коштам не менш за 295,6 млн рублёў».

Гэтыя правы давалі магчымасць экспартаваць прадукцыю «Балтыкі» ў Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан, Туркменію, Таджыкістан, Манголію і Беларусь. Паводле следства, менеджары прычынілі шкоду кампаніі ды часоваму кіраўніку, то бок «Расмаёмасці».

У ліпені 2023 года 100 % «Балтыкі» Уладзімір Пуцін перадаў «Расмаёмасці». Раней кампанія належала дацкай «Carlsberg Group». Да пастановы Пуціна кампанія збіралася прадаць бізнес у Расеі.

Каментар
Аляксандр Кныровіч: Забарона ўвозу піва з Літвы і Польшчы – не больш, чым жаданне напаскудзіць
2023.06.28 22:04

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў