ГУБАЗіК арыштаваў намесніка дырэктара кампаніі – вытворцы дронаў


18 снежня сталася вядома пра затрыманне намесніка дырэктара кампаніі для вытворчасці беспілотнікаў. У тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася ягонае «пакаяннае» відэа, у якім затрыманы сазнаецца ва ўдзеле ў пратэстах.

«Персанаж быў намеснікам дырэктара па вытворчасці дронаў», – зняважліва гаворыцца ў паведамленні пад відэа.

Як удалося высветліць журналістам «Медиазоны», затрыманага завуць Вадзім Чараўко. На асабістай старонцы ў сацсетцы «LinkedIn» малады чалавек піша, што ёсць заснавальнікам кампаніі «aOrion», якая займаецца распрацоўваннем і вырабам дронаў для бізнесу і дзяржаўных службаў, а таксама сузаснавальнікам «United Vehicle Robotics» для распрацоўвання і вытворчасці грузавых дронаў-верталётаў і грузавых беспілотных авіяцыйных сістэмаў верталётнага тыпу.

Вадзім Чараўко.
Фота: lin

Чараўко гаворыць, што ягоная кампанія вяла перамовы з праваахоўнікамі аб тым, «як можна эксплуатаваць» дроны.

У відэа затрыманага прымусілі сказаць на камеру, што ён браў удзел у мітынгах у 2020 годзе, таксама ён кажа, што ў ягонай кватэры знайшлі марыхуану ў «вельмі малой колькасці».

Падрабязнасцяў аб тым, дзе цяпер затрыманы і ў якім статусе, пакуль няма.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў