Абвешчаны збор сродкаў на падтрыманне сям'і Аляксея Стрэльнікава


Тэатральны крытык, культурніцкі дзеяч і рэжысёр Аляксей Стрэльнікаў памёр 17 снежня, яму было 39 гадоў.

Беларуская рада культуры абвесціла збор сродкаў на дапамогу сям’і Аляксея Стрэльнікава.

«Неабходныя сродкі для арганізацыі пахавання і дапамогі блізкім. У Аляксея засталіся жонка і маленькі сын», – паведамляе @by_culture.

Дапамагчы грашыма прапаноўваецца праз платформу «GetDonate».

Аляксей Стрэльнікаў, кінакрытык і тэатральны эксперт. Менск, Беларусь. 2 ліпеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Аляксей Стрэльнікаў нарадзіўся ў Новасібірску, але ўсё свядомае жыццё пражыў у Беларусі. Скончыў журфак БДУ і тэатразнаўчую аспірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў, атрымаў ступень кандыдата мастацтвазнаўства.

Пісаў пра тэатр на шмат якіх культурніцкіх пляцоўках у Беларусі і за яе межамі, працаваў у Цэнтры беларускай драматургіі, Цэнтры візуальных мастацтваў, Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры і «АРТ Карпарэйшн».

Стрэльнікаў 7 гадоў выкладаў у Акадэміі мастацтваў, адкуль пасля пратэстаў 2020-га, у снежні таго ж года, быў звольнены за «прагул без уважлівых прычынаў».

Аляксей Стрэльнікаў быў сувядоўцам праграмы «Рэмарка» на «Белсаце».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў