У дамену tut.by з’явіўся новы ўладальнік, а на яго сайце заўважылі дзіўную актыўнасць


Невядомыя абнавілі стан дамену tut.by. Увагу на гэта звярнуў Reform.by. Паводле версіі выдання, гэта можа сведчыць пра новага ўладальніка дамену, што раней належаў буйному парталу.

Уваход у офіс TUT.BY 18 траўня 2021 года, у дзень, калі ўлады разграмілі галоўнае медыя Беларусі. Фота: TUT.BY
Уваход у офіс TUT.BY 18 траўня 2021 года, у дзень, калі ўлады разграмілі галоўнае медыя Беларусі.
Фота: TUT.BY

На сервісе Whois можна ўбачыць, што нехта нядаўна абнавіў стан дамена tut.by. Апошнія абнаўленні зафіксаваныя 27 красавіка 2023 года, а сам дамен прадоўжаны да 19 траўня 2024 года. Уладальнік схаваў інфармацыю аб сабе. Такім правам можа скарыстацца фізічная асоба.

У web.archive.org бачна, што ў сакавіку 2023 года з 7 па 15 чысло новыя ўладальнікі спрабавалі запусціць сайт на сістэме кіравання кантэнтам «Бітрыкс», а затым з’явіўся шаблон мэблевай крамы без назвы. Новы праект размяшчаўся ў дата-цэнтры «Белтэлекаму».

Hавiны
Парталу «TUT.BY» споўнілася 22 гады
2022.10.05 14:37

Партал «TUT.BY» пачаў працу 5 кастрычніка 2000 года. Са звестак кампаніі «Gemius» за красавік 2021 года, у «TUT.BY» было больш за 3 300 000 наведнікаў з Беларусі.

18 траўня 2021 года Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да парталу, абвінаваціўшы «TUT.BY» у «шматлікіх фактах парушэнняў Закону аб СМІ, публікацыі забароненай інфармацыі». У гэты ж дзень Камітэт дзяржкантролю завёў крымінальную справу паводле артыкулу «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». 15 супрацоўнікаў «TUT.BY», у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава, былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА.

У жніўні 2021 года суд у Менску прызнаў рэсурс экстрэмісцкім, у чэрвені 2022 года экстрэмісцкай абвясцілі арганізацыю «ТУТ БАЙ МЕДИА». Суд пастанавіў зліквідаваць яе і забараніць сімволіку выдання.

Між тым у чэрвені 2021 года з’явіліся чуткі аб перадачы дамену новым уладальнікам – нібыта там будзе створана прапагандысцкае СМІ на чале з Раманам Пратасевічам.

Агляд
Пратэстаў не было – іх выдумаў TUT.by. Прапагандысты «павесілі» на партал яшчэ і дэвальвацыю ды COVID
2023.03.17 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў