Італьянскі суд апраўдаў былога прэмʼер-міністра Сільвіё Бэрлюсконі ў справе подкупе сведак у разборы аб прастытуцыі няпоўнагадовых. Працэс цягнецца з 2013 года, а новы разгляд справы пачаўся пасля таго, як палітык вярнуўся ў парламент, піша «Reuters».
86-гадовы Сільвіё Бэрлюсконі з 2013 года праходзіць абвінавачаным у справе хабару памерам 157 000 еўраў італьянскаму спеваку Мар’яна Апічэлля (Mariano Apicella) за хлусню падчас папярэдняга судовага працэсу паводле абвінавачвання ў аплаце сексу з 17-гадовай мараканскай танцоркай начнога клубу.
17 лістапада сёлета Бэрлюсконі апраўдалі ў гэтай справе. Палітык з самага пачатку не прызнаваў сябе вінаватым у хабарніцтве.
Алена Аляксандрава belsat.eu