Наталля Эйсмант: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч мігрантаў


Прэс-сакратарка Наталля Эйсмант заявіла, што Аляксандр Лукашэнка даручыў максімальна садзейнічаць вяртанню мігрантаў на радзіму, але «сілаю выштурхоўваць» з краіны нікога не будуць.

«На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч уцекачоў. З іх на мяжы – у так званым стыхійным лагеры – каля 2 тыс. чалавек. І ад 200 да 500 чалавек – паводле інфармацыі – таксама знаходзяцца на мяжы, але стыхійна, у іншых кропках», – цытуе Эйсмант БелТА.

Лагер для мігрантаў у ТЛЦ.
Фота: БелТА

Яна расказала, што падчас першай размовы з выконваючай абавязкі канцлеркі Нямеччыны Ангелай Мэркель Лукашэнка прапанаваў наступны механізм: «Еўрапейскі Звяз стварае гуманітарны калідор для 2 тысячы ўцекачоў, якія знаходзяцца ў лагеры. Мы бярэм на сябе абавязак садзейнічаць (наколькі гэта магчыма і пры іх жаданні) астатнім 5 тысячам вярнуцца на Радзіму. І Ангела Мэркель, паводле дамоўленасцяў, будзе весці перамовы з ЕЗ, у тым ліку па арганізацыі гуманітарнага калідора ў Нямеччыну».

Лукашэнка нібыта даручыў максімальна садзейнічаць вяртанню бежанцаў на радзіму і выкананню іх іншых пажаданняў. «Умова адна – іх жаданне. Сілай выштурхоўваць у Ірак, Сірыю або іншыя краіны – мы нікога не будзем», – падкрэсліла Эйсмант.

Абноўлена
МЗС Іраку: на эвакуацыйны рэйс з Беларусі зарэгістраваліся 430 чалавек
2021.11.18 12:20

РР belsat.eu

Стужка навінаў