Міністэрства абароны Польшчы: беларускія сілавікі зноў дапамагалі мігрантам незаконна перайсці мяжу


Міністэрства абароны Польшчы паведаміла ў сваім акаўнце ў Твітары пра спробу мігрантаў перайсці мяжу ноччу з 17 на 18 лістапада з дапамогай беларускіх сілавікоў, а менавіта – вайскоўцаў Спецназу.

Паводле польскага ведамства, беларускія вайскоўцы правялі выведку, пашкодзілі плот і прымусілі мігрантаў кідаць камяні ў польскіх вайскоўцаў, каб адцягнуць увагу. Адначасова на адлегласці некалькіх сотняў метраў іншая група мігрантаў паспрабавала перайсці мяжу. Адбывалася гэта ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя. Каля ста мігрантаў былі затрыманыя польскімі службамі.

Польская паліцыя таксама паведамляе, што 17 лістапада каля вёскі Полаўцы былі атакаваныя польскія паліцэйскія – мужчыны ў беларускай форме кідалі ў іх камяні. Адзін з камянёў трапіў у польскага паліцыянта.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў