У парламенце Грузіі адбылося галасаванне ў пытанні імпічменту прэзідэнткі Саламэ Зурабішвілі. Каб рашэнне было ўхваленае, яго мусілі падтрымаць мінімальна 100 дэпутатаў, а падтрымалі 86, паведамляе грузінскі «Первый канал».
Агулам на галасаванне зарэгістраваліся 90 дэпутатаў, то бок нават перад працэдураю было відавочна, што Саламэ Зурабішвілі на зрынуць з пасады прэзідэнткі. Частка апазіцыі на пасяджэнне не прыйшла.
У выніку імпічмент падтрымалі 86 парламентарыяў пры неабходным мінімуме ў 100 галасоў.
Перад галасаваннем выступіў лідар парламенцкай большасці Іраклі Кабахідзэ, ён растлумачыў, чаму кіроўная партыя «Грузінская мара – дэмакратычная Грузія» распачала працэдуру імпічменту. Потым была прамова прэзідэнткі. На пытанні дэпутатаў яна адказваць адмовілася. Адразу пасля галасавання Зурабішвілі пакінула залу.
Кіроўная партыя абвінаваціла прэзідэнтку ў замежных паездак без згоды ўраду – а гэта парушэнне канстытуцыі. 16 кастрычніка Канстытуцыйны суд краіны дазволіў распачаць працэдуру імпічменту.
Саламэ Зурабішвілі займае пасаду з снежня 2018 года і неаднаразова крытыкавала рашэнні ўрада і парламента, выступае за еўраінтэграцыю Грузіі і далучэнне да NATO.
Сяргей Крот belsat.eu