Ва Украіне параненыя шасцёра байцоў палка Каліноўскага


Cтала вядома, што шасцёра байцоў з батальёнаў «Волат» і «Літвін» атрымалі раненні падчас баявых дзеянняў па вызваленні ўсходу Украіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баявое зладжванне батальёна «Літвін» палка Каліноўскага.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Як паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага, «на мінулым тыдні батальён «Волат» выконваў задачы на бахмуцкім накірунку. Працавалі ўсе падраздзяленні батальёна. Падчас выканання адной з задачаў чацьвёра ваяроў батальёна «Волат» атрымалі раненні».

Акрамя таго, у ходзе аперацыі падчас выканання баявых задач на ўсходзе Украіны таксама былі параненыя два ваяры батальёна «Літвін».

«Зараз жыццю параненых абодвух батальёнаў нічога не пагражае», – адзначылі ў прэс-службе палка Каліноўскага.

Hавiны
Полк Каліноўскага заявіў аб вызваленні Клішчыеўкі ў Бахмуцкім раёне, але пазней гэта зняпраўдзіў
2023.09.15 17:22

Нагадаем, 7 верасня, у Дзень ваеннай разведкі Украіны, ваяры палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў