У Вільні беларусы патрабавалі ў IKEA не супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі


Пікет у Вільні каля крамы IKEA.
Фота: HR \ Белсат

Пікет супраць супрацоўніцтва IKEA з дыктатарам адбыўся ў Вільні каля крамы IKEA. Гэта сумесная акцыя, якая ладзіцца сёння і ў іншых краінах.

Мы заклікаем IKEA перастаць закупляць драўніну ў Беларусі – галоўны лозунг пад якім адбылася акцыя. На акцыі ў Вільні да беларусаў выйшла прадстаўніца кампаніі.

«Мы паважаем усіх людзей, калі ў вас у сэрцы ёсць жаданне выказацца, то мы не будзем забараняць і не будзем ваяваць. Мы як вялікая і глабальная арганізацыя адказныя, каб былі правы ва ўсіх – у нашых пакупнікоў, у нашых рабочых, у нашых пастаўшчыкоў, у нашых вытворцаў. У нас пазіцыя такая – мы за мір і за добрае абслугоўванне» – заявіла прадстаўніца IKEA.

Пікет у Вільні каля крамы IKEA.
Фота: HR \ Белсат
Пікет у Вільні каля крамы IKEA.
Фота: HR \ Белсат
Пікет у Вільні каля крамы IKEA.
Фота: HR \ Белсат
Пікет у Вільні каля крамы IKEA.
Фота: HR \ Белсат

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў