Паводле «пратэставых» артыкулаў віцябляніну далі больш за 9 гадоў


Сяргея Думаву выводзяць з судовай залы.
Фота: «Віцебская Вясна»

Працэс зрабілі закрытым праз апублікаваны фотаздымак абвінавачванага, паведамляе «Вясна».

Суд Першамайскага раёну Віцебску на чале з суддзём Міхаілам Юрчанкам асудзіў Сяргея Думаву на 9 гадоў і 15 содняў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК), «арганізацыі беспарадкаў з гвалтам і прычыненнем шкоды» (ч. 3 арт. 293 КК) і ў «апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці» (арт. 341 КК).

Адвакаты Сяргея Думавы збіраюцца абскарджваць вырак у абласным судзе.

«Ні за што! Ніякіх доказаў не было пададзена», – заявіла адразу пасля абвяшчэння прысуду маці Сяргея Думавы Алена. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але маці дазволілі папрысутнічаць на пасяджэннях.

Сяргей Думава – былы канструктар прамысловых і грамадскіх будынкаў. Займаўся праектаваннем гарадской забудовы Віцебску, але два гады таму ягоны талент аказаўся незапатрабаваным. Добры спецыяліст застаўся без працы, доўга не мог нідзе ўладкавацца і вымушаны быў пайсці працаваць вартаўніком.

Сяргей выхоўвае дваіх няпоўнагадовых дзетак.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў