Лукашэнка назваў Беласток і Вільню «беларускімі землямі»


Лукашэнка на форуме 17 верасня.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 17 верасня падчас форуму сваіх прыхільнікаў назваў Беласток і Вільню «беларускімі землямі».

«Суседзі нам дадзены ад Бога, як і любой іншай дзяржаве. У стасунках з усімі мы імкнемся да міру і сяброўства. Мы ніколі не глядзелі на чужы каравай або кавалачак зямлі. Нам свайго хапае. Мы нават не нагадваем сёння ім пра тое, што Беласток і Беласточчына – гэта беларускія землі. Што Вільню – гэта таксама беларускі горад, і землі вакол. Мы ж пра гэта не гаворым», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
«Правакацыя, інспіраваная ў Маскве». Прэм’еры Польшчы і Літвы выказаліся пра крызіс на мяжы
2021.09.18 09:44

Нагадаем, што прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў Беларусі знаходзіцца больш за 10 тыс. мігрантаў, якія могуць напоўніць Польшчу і Літву. Пра гэта ён сказаў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

Паводле яго, менскі рэжым ажыццяўляе супраць Літвы і Польшчы «правакацыю, інспіраваную ў Маскве».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў