«А1» павышае кошты на мабільную сувязь і інтэрнэт


Будынак аператара сотавай сувязі А1. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Кампанія «A1» паведаміла аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі сувязі для фізічных і юрыдычных асоб.

З 1 кастрычніка ў сярэднім 4% павялічыцца памер абаненцкіх плат тарыфных планаў, кошт выклікаў для некаторых тарыфных планаў, кошт роўмінгу, міжнародных выклікаў, а таксама памер адначасовых унёскаў і тарыфы на некаторыя адмысловыя і дадатковыя паслугі.

Таксама будуць паэтапна закрывацца некаторыя дадатковыя паслугі пакетаў хвілін і інтэрнэту, якія страцілі актуальнасць.

Змена кошту дадатковых паслуг безлімітнага інтэрнэту на хуткасці ад 512 Кбіт/с да 16 Мбіт/с для фізічных асоб, а таксама паслуг «Безліміт на Youtube» і «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі» адбудзецца 30 верасня.

Без зменаў застанецца кошт інтэрнэту звыш аб’ёму, уключанага ў абаненцкую плату, кошт унутрысеткавых хвілін, хвілін у іншыя сеткі, а таксама кошт SMS і MMS на большасці дзеючых тарыфных планаў для фізічных асоб..

Таксама з 1 кастрычніка ў сярэднім 4% для юрыдычных асоб зменіцца кошт асноўных паслуг фіксаванай сувязі. Разам з гэтым зачыняецца шэраг архіўных тарыфных планаў з хуткасцю доступу ў інтэрнэт да 12 Мбіт/с. Іх перавядуць на іншыя тарыфы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў