Павел Мажэйка абскарджвае вынесены яму прысуд


Журналіст Павел Мажэйка, які ўтрымліваецца за кратамі, падаў апеляцыю, каб абскардзіць прысуд, вынесены яму ў ліпені 2023 года, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Павел Мажэйка. Горадня, Беларусь. 29 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Апеляцыю будзе разглядаць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што палітзняволенага Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч судзілі за перадачу «Белсату» звестак, датычных пазбаўлення Юліі Юргілевіч адвакацкай ліцэнзіі і выключэння яе з Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў, а таксама наконт справы Алеся Пушкіна і вынесенага яму прысуду. Гэта было расцэнена як «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэксу).

Мажэйку і Юргілевіч прысудзілі да 6 гадоў калоніі, як і патрабаваў пракурор. Паўлу пры гэтым прызначылі ўзмоцнены рэжым.

На сённяшні момант Павел Мажэйка ўтрымліваецца ў следчым ізалятары пры гарадзенскай турме № 1.

Hавiны
Агучаны прысуд Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч
2023.07.26 18:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў