Жыхар Чыты спрабаваў падпаліць маўзалей Леніна ў Маскве


17 ліпеня каля 22-й гадзіны жыхар Чыты Канстанцін Стачукоў спрабаваў падпаліць маўзалей Леніна ў Маскве. Мужчына шпурнуў у бок маўзалею бутэльку з запальнай сумессю, паведамляе «База».

Маўзалей Леніна. Масква, Расея. 24 верасня 2017 года.
Фота: Lana.Banana / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

37-гадовы Канстанцін Стачукоў напярэдадні свайго дня нараджэння спрабаваў падпаліць маўзалей Леніна. 17 ліпеня а 22-й гадзіне мужчына прыйшоў на Красную плошчу і шпурнуў кактэйль Молатава ў бок маўзалею. Бутэлька з запальнай сумессю разбілася і загарэлася.

Жыхара Чыты схапіла паліцыя. Супраць затрыманага завялі адміністратыўную справу за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню працаўніка паліцыі», паколькі падчас затрымання ён аказваў супраціў. Паводле некаторых рэсурсаў, мужчына быў у неадэкватным стане.

Hавiны
Сёстры Груздзевы выступілі перад дзецьмі з акупаваных тэрыторыяў Украіны
2023.07.18 09:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў