МНС распавялі пра наступствы ўчорашняга жахлівага надвор'я


Наступствы залевы ў Беларусі.
Фота: mchs.gov.by

21 населены пункт пацярпеў у Гарадзенскай і Менскай абласцях паводле справаздачы МНС за 17 ліпеня.

Прычынай стаў навальнічны фронт і парывы ветру да 24 метраў за секунду. Пашкоджаны дахі 7 жылых дамоў і 7 сельскагаспадарчых будынкаў. Зафіксаваныя 49 выпадкаў падзення дрэў.

У выніку ўдару маланкі ў дрэва ў вёсцы Ельніца Менскага раёну загінула 25-гадовая дзяўчына, чатыры хлопцы 29, 28, 25 і 25 гадоў – шпіталізаваны. Акрамя таго, за мінулыя суткі працаўнікі МНС вынялі з вады семярых патанулых, у тым ліку адно дзіцяці.

З-за дрэва, якое зваліліся на чыгуначныя шляхі, адбылася затрымка ў руху трох пасажырскіх цягнікоў на перагонах «Куранец-Маладзечна» ў Вілейскім і «Вілейка-Маладзечна» ў Маладзечанскім раёнах Менскай вобласці.

У Горадні з-за моцнага ліўня апынуліся падтопленыя шэсць участкаў дарог, у Менску – пяць.

Па дадзеных «Белэнерга» на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў. Адключэння аператыўна ўхіляюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на шэсць гадзін раніцы 18 ліпеня працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння 31 населенага пункта.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў