Сіноптыкі і ратавальнікі папярэдзілі пра небяспечнае надвор’е ў Беларусі


Сіноптыкі абвесцілі на сёння штармавое папярэджанне: ва ўсіх вобласцях, акрамя Гарадзенскай і Берасцейскай, тэмпература паветра дасягне 30-31 градуса. Праз пагрозу лясных пажараў трывае максімальны, чырвоны ўзровень небяспекі.

Пляж на вадасховішчы Дразды. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

18 чэрвеня амаль паўсюль у Віцебскай, Менскай, Магілёўскай і Гомельскай вобласцях тэмпература дасягне 30-31 градуса. Праз гэта Белгідрамет абвесціў штармавое папярэджанне. Пры гэтым на захадзе Беларусі будзе 20-22 цяпла, чакаюцца дажджы, месцамі моцныя і з навальніцамі.

Акрамя таго, на большай частцы тэрыторыі Менскай вобласці, а на Віцебшчыне і Магілёўшчыне – месцамі трывае надзвычайная пажарная небяспека максімальнага, чырвонага ўзроўню.

У МНС папярэджваюць, што праз спёку нельга выключаць перабояў з электрычнасцю, узнікнення лясных пажараў, распаўсюджвання агню на паселішчы. Таксама існуе пагроза цеплавых удараў. У звязку з тым, што шмат хто будзе ратавацца ля вады, ратавальнікі просяць не парушаць правілаў бяспекі на вадаёмах.

Hавiны
Засуха, спёка, пылавыя буры – сведчанні пра змену клімату
2023.06.09 22:21

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў