Жыхары Ваўкавыску абураюцца «луна-паркам»


Яго размясцілі напрост пад вокнамі жылых дамоў.

«Луна-парк» у Ваўкавыску пад вокнамі жылых дамоў.
Фота: чытачы Белсату

Як паведамілі чытачы «Белсату», адлегласць ад атракцыёнаў да жылых будынкаў усяго каля 20 метраў. Таксама побач месцяцца дзве царквы.

«На ўсе прэтэнзіі жыхароў мясцовыя ўлады спачатку адказалі, што не ў курсе, хто выдаў дазвол на ўсталяванне «луна-парку», а пазней заявілі, што ўсё паводле закону. Ніякія нормы па лініі МНС і ЖКХ не парушаныя. Як адказалі ў райвыканкаме, «луна-парк» абсталявалі ў межах моладзевага фестывалю, таму і мясцовыя, і абласныя ўлады заклікалі ўсіх незадаволеных радавацца і… пацярпець.

Дарэчы, трава з іншага боку гэтага дому хутка вырасце па пояс даросламу чалавеку. Касіць яе «у межах моладзевага фестывалю» чамусьці ніхто не спяшаецца», − пішуць нам.

«Луна-парк», паводле чыноўнікаў выканкаму, будзе працаваць з 20 па 26 чэрвеня.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў