Міністэрства інфармацыі дадало сюжэты «Белсату» пра полк Каліноўскага ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў так званы Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сюжэты «Белсату» пра беларускіх ваяроў палка Каліноўскага і ролю Лукашэнкі ў вайне ва Украіне, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Нашыўкі з украінскім сцягам, эмблемай палка імя Кастуся Каліноўскага і бел-чырвона-белым сцягам на амуніцыі Андрэя Корсака. Кіеўская вобласць, Украіна. 6 чэрвеня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

У пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі відэаролікі на афіцыйным сайце, у Facebook-акаўнце, на YouTube-канале «Белсату» ды іншых пляцоўках:

Пастанову аб прызнанні гэтых сюжэтаў экстрэмісцкімі матэрыяламі прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску 16 траўня 2023 года.

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» пералік трапіў цэлы шэраг тэматычных Telegram-каналаў і чатаў. Так, пастановамі судоў Менску, Берасця і Баранавічаў сюды ўнеслі наступныя акаўнты:

  • «Зянон Пазняк»;
  • «Дзённік экстрэміста»;
  • «Беларусы замежжа»;
  • «Лист для записей»;
  • «Приключения беларусов в Киеве».

Аналагічны лёс напаткаў і сеткавыя суполкі руху чайлдфры, якому ўлады Беларусі абвясцілі «ідэалагічную вайну».

«Белсат» яшчэ ў лістападзе 2021 года быў прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў