У Беларусі на мяжы з Украінай і Расеяй адбудуцца мабілізацыйныя вучэнні


У горадзе Добруш з 22 чэрвеня па 1 ліпеня адбудуцца мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі і вайсковымі часткамі, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці, паведамляе мясцовая газета «Добрушскі край».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь

У перыяд вучэнняў будзе абмежаваны рух па асобных вуліцах райцэнтра і тэрыторыях, прылеглых да аб’ектаў Узброеных сілаў, а на стрэльбішчах пройдуць мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі.

У ваенным камісарыяце, грамадска-культурным цэнтры, раённым цэнтры дадатковай адукацыі, вытворчым участку аўтапарка № 6 філіялу ААТ «Гомельаблаўтатранс» будуць ажыццяўляцца прапускны рэжым, патруляванне ўзброенымі супрацоўнікамі.

«Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, падчас вучэнняў грамадзянам не варта набліжацца да стрэльбішча і заходзіць за мяжу, пазначаную паказальнікамі на мясцовасці, прылеглай да тэрыторыі стрэльбішча», – папярэджвае выданне.

У ваенным камісарыяце падкрэсліваюць, што мерапрыемствы носяць планавы характар.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў