Фінляндыя і Швецыя падалі заяўкі ў NATO


Прадстаўнікі Фінляндыі і Швецыі перадалі ў штаб-кватэру NATO афіцыйныя заяўкі на далучэнне да Альянсу.

Паводле правілаў NATO, далучэнне новых краінаў да Альянсу мусіць быць ухвалена адзінагалосна ўсімі дзейнымі чальцамі арганізацыі.

Фінляндыя і Швецыя пастанавілі змяніць свой нейтральны статус пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну і росту пагрозы з боку Расеі.

Супраць сяброўства Швецыі і Фінляндыі ў NATO выказвалася кіраўніцтва Турэччыны.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў раней заяўляў, што далучэнне Фінляндыі да NATO «безумоўна пагражае бяспецы Расеі». У МЗС РФ пагражалі крокамі ў адказ «як вайскова-тэхнічнага, гэтак і іншага характару».

Hавiны
Расея пагражае Фінляндыі за намер гэтай краіны далучыцца да NATO
2022.05.12 15:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў