Прадстаўніца АБСЕ заклікала афіцыйны Менск вызваліць усіх журналістаў


Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру выказалася наконт апошніх выпадкаў пераследу журналістаў у Беларусі.

У заяве Рыбэйру (Teresa Ribeiro) згадваецца затрыманне фотакарэспандэнткі Таццяны Капітонавай (пакараная 10 соднямі адміністратыўнага арышту), журналісткі TUT.by Любові Каспяровіч (15 содняў арышту), магілёўскіх журналістаў Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча (кожны атрымаў па 20 содняў арышту).

Рыбэйру заклікае ўлады Беларусі «пераламаць негатыўную тэндэнцыю» і выконваць свае абавязкі ў межах АБСЕ.

«Тое, як улады Беларусі ставяцца да працаўнікоў СМІ, па-ранейшаму выклікае сур’ёзную трывогу і нароўні з іншымі трывожнымі падзеямі, звязанымі са свабодай СМІ ў краіне ў апошнія месяцы, сур’ёзна ставіць пад пагрозу фундаментальнае права чалавека на свабоду выказвання меркавання», – адзначыла яны.

«Я заклікаю ўлады спыніць пераследаваць журналістаў і вызваліць усіх зняволеных», – заявіла Рыбэйру.

Hавiны
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі ўжо паўгода
2021.05.15 09:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў