Гурт «J:Морс» выпусціў новы сінгл «Зброя»


Гурт «J:Морс» выпусціў новую песню пад назвай «Зброя». Песня выйшла ў дзень нараджэння лідара гурта Уладзіміра Пугача.

«Чым далей ад дому, тым больш яго не хапае, тым вастрэй адчуваеш сябе яго часткай. Шукаеш сябе ў свеце, знаходзіш цэлы свет у сабе… «Зброя» – гэта песня-напамін. Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыццё – трымайся, усміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй змяняць сябе, пакрысе мяняючы свет вакол. Гэта і ёсць нашая зброя…» – такімі словамі суправадзіў прэзентацыю новай песні Уладзімір Пугач у сваім акаўнце ў Instagram.

Песня даступная на ўсіх музычных пляцоўках.

Легендарны беларускі гурт «J:Морс» пакінуў Беларусь – як кажа фронтмэн гурта, трыгерам быў пачатак вайны ва Украіне. Не так даўно Уладзімір Пугач стварыў выдавецтва аўдыякніг «Litaralna» разам з польскім фондам «Życie». 18 красавіка Уладзімір адзначае сваё 48-годдзе.

Hавiны
Уладзімір Пугач з «J:Морс» запусціў выдавецтва беларускамоўных аўдыякніг
2023.11.22 14:20

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў