«Маліцца за спыненне беззаконня»: хрысціяне трох канфесіяў звярнуліся да беларусаў


Шэраг вядомых беларускіх хрысціянаў – праваслаўныя, каталікі і пратэстанты – запісалі зварот да беларусаў, прапануючы кожны дзень прысвячаць агульнанацыянальнай малітве за сваю краіну.

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Ілюстрацыйны здымак.
Фота: ТК / «Белсат»

«Цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. Мы ўсё ясней усведамляем: разам з вызваленнем ад тыраніі нашай зямлі патрэбнае духоўнае аздараўленне», – гаворыцца ў звароце.

У запісе ўзялі ўдзел актор Павел Харланчук, спявак і музыка Андрусь Такінданг, Вольга Севярынец, каталіцкі святар Вячаслаў Барок, бізнесовец і актывіст Зміцер Дашкевіч ды іншыя.

«У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою… Каб мы ніколі не забыліся пра Курапаты, каб ніколі не паўтарылася Акрэсціна», – кажуць удзельнікі запісу.

Яны прапаноўваюць зарганізаваць агульнанацыянальную малітву за Беларусь а 21:00 штодзень, а таксама на багаслужбах, асабліва ў пятніцу ўвечары.

Зварот з’явіўся ў сеціве ўвечары таго ж дня, калі міліцыя пачала выганяць з памяшкання пратэстанцкую царкву «Новае жыццё».

Р. Лапіцкі, belsat.eu

Стужка навінаў