АПК зрабіў прамежкавую справаздачу наконт сродкаў, сабраных на марафоне салідарнасці


Прадстаўніцтва ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) зрабіла чарговую справаздачу наконт грошай, сабраных беларусамі падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно». У арганізацыі, якія будуць размяркоўваць грашовыя сродкі адрасатам, пераведзена ўжо 509 800 еўраў з 545 740.

Так, з моманту папярэдняй справаздачы, апублікаванай у канцы лістапада 2023 года, былі зробленыя пераводы наступным арганізацыям:

  • праваабарончай ініцыятыве дапамогі палітзняволеным «Dissidentby» – 14 000 еўраў;
  • дабрачыннаму фонду «Краіна для жыцця» – 28 500 еўраў;
  • фонду дапамогі беларусам у Літве «Razam» – 8800 еўраў.

АПК адзначае, што ўсе гэтыя ініцыятывы паспяхова прайшлі фінансавы аўдыт за першую частку вылучаных ім грошай.

Каля 12 000 еўраў на сённяшні дзень, як і раней, захоўваюцца ў крыптавалюце.

У найбліжэйшы час Назіральная рада марафону праверыць, як размяркоўваюць грашовыя сродкі паміж палітзняволенымі і іхнымі сем’ямі наступныя арганізацыі: Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam», арганізацыя «Анархічны чорны крыж – Беларусь», Фонд медычнай салідарнасці Беларусі.

Онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі «Нам не ўсё адно» прайшоў 29–30 ліпеня. Акцыю зладзілі больш за 20 незалежных медыяў, у тым ліку «Белсат». Гасцямі супольнага эфіру сталі беларускія палітыкі і актывісты, спартоўцы, музыкі і творцы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў