Юрыст: Паўторнае затрыманне пасля «содняў» – гэта катаванне і парушэнне закону


У мінулым годзе ў Беларусі з’явілася практыка не вызваляць людзей пасля адміністратыўнага пакарання, а перазатрымліваць і адпраўляць ізноў пад арышт. Некаторыя асобы правялі за кратамі больш за 100 дзён. Праваабаронцы абвяшчалі такіх асобаў палітвязнямі. Юрысты кажуць, што паўторны арышт – парушэнне закону.

ІЧУ на Акрэсціна.
Фота: Белсат

Анатоль Шалковіч адседзеў за кратамі паводле адміністратыўнай справы 60 содняў. Мужчыну затрымалі яшчэ ў мінулым годзе, 11 лістапада. Пасля заканчэння тэрміну арышту яшчэ тры разы судзілі і каралі чарговымі 15 днямі арышту.

Артыкулы
Аўтар мэмаў пра любоў да памідораў: Густы пасля адседкі ў мяне ніяк не змяніліся
2022.01.12 01:10

Рэкардсменамі ў адміністратыўных арыштах па выніках мінулага года сталі Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. Муж і жонка правялі за кратамі 126 содняў. Іх судзілі і арыштоўвалі 15 разоў.

Праваабаронцы прызнавалі паўторна арыштаваных палітычнымі вязнямі.

Hавiны
Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву дзявяты раз арыштавалі на 15 содняў. Яе мужа Сяргея таксама
2021.11.05 17:21

Юрысты звяртаюць увагу, што ў дачыненні вязняў складаюць пратаколы паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне міліцыянтам») і 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі»). Гэтыя «правапарушэнні» звычайна «адбываюцца» ўжо на тэрыторыі РУУСу пасля затрымання. Суддзі ў сваю чаргу караюць арыштам, не прыслухоўваючыся да довадаў затрыманых.

Летась праваабаронцам было вядома пра 14 асобаў, якіх перазатрымлівалі пасля адбыцця адміністратыўнага арышту ў Менску. Многія правялі за кратамі 60 і болей дзён.

Ёсць і іншыя выпадкі, якія нагадваюць здзек. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», некаторых асобаў вызвалялі з ЦІПу, аддавалі рэчы, але па дарозе да брамы іх сустракалі працаўнікі ГУБАЗіКу ці РУУСу са словамі, што мусяць з вызваленымі правесці «прафілактычныя гутаркі». Сустрэча заканчвалася новым адміністратыўным арыштам, бо сілавікі складалі новы пратакол за «агрэсіўныя паводзіны».

Ля ізалятару на Акрэсціна людзі спрабуюць даведацца, дзе іх затрыманыя родзічы і сябры. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Да паўторных арыштаў дадаюцца катаванні на Акрэсціна. Людзей, асуджаных з палітычных матываў, змяшчаюць у перапоўненыя камеры. Анатоль Шалковіч быў у камеры, у якой было 4 ложкі, але туды змясцілі 16 асобаў. Вязні ўладкоўваюцца на падлозе, каб адпачыць. Спаць замінае яркае святло і пераклічкі, якія турэмнікі ладзяць па некалькі разоў на ноч. Удзень падлогу камеры заліваюць вадой з хлёркай.

Хворыя ў ЦІП не могуць атрымаць медычную дапамогу.

«Відавочна, што гэта злоўжыванне правам, бо ці можам мы ўявіць, што кожны раз звесткі пра новае так званае адміністратыўнае правапарушэнне з’яўляліся на 14 ці на 15 дзень зняволення? У такое паверыць складана. Бо калі ў таго ж ГУБАЗіКу былі падставы падазраваць, што чалавек зрабіў, напрыклад, 4 адміністратыўныя правапарушэнні (хоць мы і так ведаем, што гэта поўная лухта), дык павінныя сілавікі выкладваць адразу ж усё ў судзе, каб суддзя судзіў па сукупнасці. А калі гэтага не робіцца, то якія могуць быць высновы? Кожны раз, калі чалавека каралі на 15 содняў, то хіба мог чалавек на 13-я содні ўчыніць правапарушэнне? Відавочна, што не.

Таму гэта злоўжыванне законам, гэта ціск на зняволенага. І трэба падкрэсліваць, што вязень не вінаваты ні ў чым. І тут нават складана казаць пра палітычныя зняволенні, бо нібыта асобу абвінавачваюць у палітычнай актыўнасці, а ў гэтай актыўнасці можа быць нешта кепскае або добрае. Але ў любым выпадку гэта людзі, якія без віны апынуліся ў турме. З мэтай ціску на іх, каб яны адмовіліся ад сваёй грамадзянскай пазіцыі, на іх вось так псіхалагічна ціснуць», – тлумачыць Міхаіл Кірылюк, юрыст, сябра Каардынацыйнай рады, адказны за пытанні юстыцыі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Артыкулы
У снежні па Беларусі прайшла дзіўная хваля ператрусаў: нібы нічога не шукалі і садзіць не хацелі
2022.01.12 00:27

АК belsat.eu

Стужка навінаў