Медыі паведамілі пра прыладу праслухоўвання ў кабінеце Залужнага


У кабінеце галоўнакамандуючага ЗСУ Валерыя Залужнага знайшлі прыладу праслухоўвання. Пра гэта паведамляюць крыніцы «Украінскай праўды» і Украінскай службы BBC. Спецслужбы пачалі расследаванне.

Галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны.
Фота: Головнокомандувач ЗСУ / Telegram

Паводле крыніцаў выдання «Украінская праўда», «жучок» знайшлі сёння падчас праверкі ў кабінеце Валерыя Залужнага. Акрамя таго, такія ж прылады выявілі ў іншых супрацоўнікаў Генштабу.

Крыніцы Украінскай службы BBC у вайсковым кіраўніцтве таксама паведамілі пра знойдзеную ў кабінеце галоўнакамандуючага  прыладу праслухоўвання, аднак не сказалі, ці былі яны ў іншых афіцэраў.

«Падчас папярэдніх правяранняў «жучкоў» не было. Цяпер у сітуацыі разбіраюцца праваахоўныя і вайсковыя структуры», – піша выданне.

У публікацыі адзначаецца, што прылады зроблены з такіх дэталяў, што цяпер складана вызначыць іх паходжанне.

Афіцыйна ўкраінскія службы гэтыя паведамленні пакуль не каментавалі.

Аналітыка
Канфлікт ці працоўны момант? Што адбываецца паміж Зяленскім і Залужным?
2023.11.24 17:15

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў