Расея патрабуе ад ЗША гарантыяў, што Украіну не прымуць у NATO


МЗС Расеі апублікаваў на сваім сайце праекты пагадненняў паміж РФ і ЗША аб «гарантыях бяспекі».

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе расейскага МЗС, падчас сустрэчы 15 снежня амерыканскаму боку былі перададзеныя праекты дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і ЗША «аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расейскай Федэрацыі і дзяржаваў-чальцоў NATO».

У прыватнасці, артыкулы 5-7 праекта дамовы прадугледжваюць:

  • NATO абавязваецца выключыць далейшае пашырэнне, у тым ліку за кошт далучэння да альянсу Украіны;
  • NATO абавязваецца не весці вайсковую дзейнасць на тэрыторыі Украіны, а таксама іншых дзяржаваў Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі;
  • Расея і NATO не будуць разгортваць ракеты сярэдняй і меншай далёкасці наземнага базавання ў раёнах, з якіх яны здольныя паражаць цэлі на тэрыторыі адзін аднаго;
  • Расея і NATO не будуць праводзіць вайсковыя вучэнні і іншыя мерапрыемствы вайсковай дзейнасці звыш брыгаднага ўзроўню ў паласе ўзгодненай шырыні і канфігурацыі з кожнага боку ад лініі граніцы Расейскай Федэрацыі і дзяржаваў, якія складаюцца з ёй у ваенным саюзе, а таксама чальцоў NATO.

«Разлічваем, што на аснове нашых праектаў дамовы і дамовы ЗША ў найбліжэйшы час уступяць у сурʼёзныя перамовы з Расеяй па крытычна важным для падтрымання міру і стабільнасці пытанне», – адзначаецца ў паведамленні МЗС.

Прэс-сакратарка Белага дому Джэніфэр Сакі заявіла, што ЗША не будуць абмяркоўваць гэтыя прапановы без удзелу сваіх еўрапейскіх партнёраў.

«Мы не пойдзем на кампраміс [у выпадку] з ключавымі прынцыпамі, на якіх будуецца еўрапейская бяспека, уключаючы [палажэнне, паводле якога] усе краіны маюць права вызначаць сваю ўласную будучыню і вонкавую палітыку без умяшання звонку», – цытуе Сакі golosameriki.com.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў расейска-ўкраінскі канфлікт
2021.12.09 14:30
  • Цягам лістапада ў шэрагу аўтарытэтных заходніх выданнях з’явіліся публікацыі, дзе са спасылкаю на звесткі спецслужбаў даводзілася, што Расея канцэнтруе свае войскі на мяжы і плануе вялікі наступ на тэрыторыю Украіны. 21 лістапада кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Расея рыхтуецца атакаваць да канца студзеня – пачатку лютага. Ён адзначыў: для ўварвання ў тым ліку будзе выкарыстоўвацца тэрыторыя Беларусі.
  • Украінскае пытанне стала тэмаю № 1 для перамоваў Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна 7 снежня. Падчас онлайн-сустрэчы амерыканскі прэзідэнт папярэдзіў, што «ЗША ды іх саюзнікі ў выпадку эскалацыі сітуацыі адкажуць рашучымі эканамічнымі ды іншымі захадамі». Паводле медыяў, у адказ на расейскае ўварванне ЗША ў тым ліку могуць пайсці на адключэнне Расеі ад сістэмы SWIFT.
ПраСвет
Ці Байдэн размаўляў з Пуціным пра Беларусь? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык
2021.12.10 17:10

РР belsat.eu

Стужка навінаў