Даследаванне: амаль траціна беларусаў не працуюць па спецыяльнасці


Даследчы цэнтр сайту па пошуку працы і супрацоўнікаў rabota.by правёў онлайн-апытанне сярод карыстальнікаў сэрвісу, каб высветліць, колькі з іх атрымалі вышэйшую адукацыю і працуюць па атрыманай спецыяльнасці. Мы паглядзелі, якія высновы атрымаліся.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: neg.by

У даследаванні прынялі ўдзел 1820 чалавек. Больш за 60% з іх атрымалі вышэйшую адукацыю. Каля 5% не маюць вышэйшай адукацыі на момант удзел у апытанні і не збіраюцца паступаць у ВНУ.

Суіскальнікі працы без вышэйшай адукацыі лічаць, што дыплом ВНУ не гарантуе працаўладкаванне. Яшчэ частка спецыялістаў не атрымалі вышэйшую адукацыю праз фінансавае становішча, якое не дазваляла навучацца платна.

Пры гэтым толькі 20% спецыялістаў працуюць па атрыманай у вышэйшай ці сярэднеспецыяльнай установе спецыяльнасці. Прыкладна 16% выбралі сумежную прафесію. Амаль траціна ўдзельнікаў даследавання не працуе па спецыяльнасці.

Hавiны
«Трэба трымацца за кадры». У Беларусі заклапаціліся пра нястачу працаўнікоў?
2023.11.13 16:52

Больш за 60% спецыялістаў, якія памянялі прафесію пасля ВНУ, рабілі спробы працаваць па спецыяльнасці, аднак адмовіліся ад яе па шэрагу прычын, сярод якіх – нізкі заробак, невідавочныя перспектывы кар’ернага росту, кепскія ўмовы працы, разуменне, што ім не падыходзіць атрыманая прафесія.

Даследчыкі таксама запыталіся ўдзельнікаў анкетавання пра матывацыю пры выбары месца навучання. Большасць рэспандэнтаў адказалі, што адштурхоўваліся ад сваіх пажаданняў, а таксама магчымасці паступіць на бюджэтную форму навучання.

Hавiны
Як выглядае кадравы голад: у Менскай вобласці шукаюць дырэктараў для 41 дзяржаўнай кампаніі
2023.10.29 18:47

6 спецыялістаў з 10 задаволеныя атрыманай адукацыяй, ведамі і навыкамі. Адначасова больш за 80% рэспандэнтаў плануюць падвышаць свой прафесійны ўзровень з дапамогай дадатковай адукацыі – онлайн-курсаў, трэнінгаў і іншых інструментаў.

Ці задаволеныя беларусы атрыманай адукацыяй? Інфаграфіка: rabota.by

Белстат паведамляў, што ў верасні сёлета ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4 137 900 чалавек. Гэта на 35 тысячаў меней, чымся ў пачатку года, і на 192 тысячы меней, чымся было ў студзені 2020-га. Лік страчаных за няпоўныя тры гады працаўнікоў параўнальны з колькасцю жыхароў Бабруйску. Пры гэтым, нягледзячы на нястачу работнікаў, у Беларусі працягваюцца звальненні з палітычных прычынаў.

Hавiны
У верасні беларусы больш працаўладкоўваліся, чым звальняліся. Гэта рэдкасць
2023.11.16 09:05

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў