Польская паліцыя лічыць, што ў нападзе на пераход «Кузніца» ўдзельнічалі беларускія сілавікі

16 лістапада ў выніку атакі мігрантаў на пераходзе Брузгі-Кузніца пацярпелі 12 польскіх службоўцаў. Пра гэта заявіў галоўны камендант паліцыі Яраслаў Шымчык у эфіры Polsatnews. Раней паведамлялася пра 7 пацярпелых.

Паводле Шымчака, траўмы атрымалі 9 паліцыянтаў, 2 памежнікі і 1 вайсковец. Адна з параненых паліцыянтаў – жанчына, у яе траўма галавы. Аналагічную траўму атрымаў мужчына-паліцыянт.

Яраслаў Шымчык лічыць, што ўчорашняя атака мігрантаў – гэта добра падрыхтаваная і спланаваная акцыя. Ён мяркуе, што людзі, якія спрабавалі прарваць мяжу, прайшлі навучанне ў Беларусі, а сярод самых агрэсіўных з іх былі беларускія сілавікі. Паводле прадстаўніка польскай паліцыі, у мігрантаў, што атакавалі памежны пераход, былі святлошумавыя гранаты.

Беларускі Дзяржаўны памежны камітэт будзе расследаваць інцыдэнт у Брузгах

  • Учора, 16 лістапада, група мігрантаў на пераходзе Брузгі-Кузніца атакавала польскіх памежнікаў, спрабуючы незаконна прарвацца на тэрыторыю Польшчы. На відэа, што апублікавала Міністэрства абароны Польшчы, відаць, што за спінамі мігрантаў стаяць сілавікі, якія не даюць ім адысці ад мяжы. А паводле польскай памежнай службы, беларускі бок забяспечыў мігрантаў спецсродкамі.
  • Спыніць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы ўдалося пасля таго, як польскія службоўцы выкарысталі слезацечны газ і вадамёт. У Следчым камітэце Беларусі заявілі, што ў выніку сутыкненняў цялесныя пашкоджанні на беларускім баку атрымалі 5 чалавек.

Міграцыйны крызіс. Хроніка галоўных падзеяў

РР belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны