Аляксандр Лукашэнка зноў пагаварыў па тэлефоне з в.а. канцлера Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
Паводле праўладнага каналу, яны дамовіліся пра недапушчальнасць эскалацыі сітуацыі на мяжы, пра гуманітарную дапамогу мігрантам на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй. А таксама вырашылі падтрымліваць кантакты далей.
Прэс-служба Ангелы Мэркель наступным чынам пракаментавала перамовы:
«У другой тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам канцлер Ангела Мэркель падкрэсліла неабходнасць пры падтрымцы Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, а таксама ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй забяспечыць гуманітарную дапамогу і магчымасці для вяртання людзей».
Папярэдняя размова Мэркель і Лукашэнка адбылася 15 лістапада і выклікаў даволі моцную рэакцыю.
МГМ belsat.eu