ВУП Беларусі працягвае скарачацца


Па выніках першых дзевяці месяцаў сёлета валавы ўнутраны прадукт склаў BYN 140,2 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году ВУП знізіўся на 4,7 %, паведамляе Белстат.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Беларуская эканоміка скарачаецца. Паводле падлікаў Белстату, практычна ўсе галіны гаспадаркі дэманструюць змяншэнне. Па выніках студзеня-верасня бягучага году, валавы ўнутраны прадукт нашай краіны склаў BYN 140,2 млрд, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году ВУП знізіўся на 4,7 %

Раней Міжнародны валютны фонд на сваім сайце апублікаваў даклад «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі». Эканамісты прагназуюць, што пры росце ВУП Беларусі летась на 2,3% сёлета ён пойдзе ўніз – мінус 7%. У наступным годзе магчымы рост – на 0,2%.

Hавiны
МВФ прагназуе падзенне беларускай эканомікі на 7%
2022.10.11 19:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў