Польшча пабудуе новую агароджу на мяжы з Беларуссю – з тысячамі камер і цеплавізараў


Памежная ахова Польшчы абвясціла тэндар на будаўніцтва электроннай загароды на рацэ Буг уздоўж мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і кіравання Марыўш Каміньскі, перадае PAP.

Польскі памежнік.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Заяўкі на тэндар можна падаваць па 22 верасня. Падрадчыка плануюць выбраць у сярэдзіне лістапада, каб паспець да канца году пачаць будаўніцтва. Цэнтр нагляду будзе размешчаны ў штаб-кватэры Бугскага памежнага аддзялення ў Хэлме.

Даўжыня загароды складзе 172 км, на ёй будзе прыкладна 4,5 тысячы камераў, у тым ліку цеплавізійных, датчыкаў руху, сотні кіламетраў кабеляў перадачы даных.

Марыўш Каміньскі падкрэсліў, што загарода на рацэ дазволіць сачыць за сітуацыяй уздоўж мяжы з Беларуссю.

«Любая спроба незаконнага перасячэння граніцы праз раку будзе выкрытае нашымі афіцэрамі», – сказаў ён.

Міністр дадаў, што інжынерных ці фізічных плацін на рацэ Буг будаваць не плануецца.

Hавiны
Польскіх памежнікаў закідалі з тэрыторыі Беларусі падпаленымі галінамі і камянямі
2023.09.16 14:36

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года Польшча завершыла пабудову агароджы на мяжы з Беларуссю ў адказ на міграцыйны крызіс, які рэжым Аляксандра Лукашэнкі справакаваў на беларуска-польскім памежжы. У выніку тысячы мігрантаў з Усходу спрабавалі прабрацца на тэрыторыю Польшчы амаль па ўсёй даўжыні мяжы. На піку мігранцкага крызісу, які прыйшоўся на 2021 год, у дзень даходзіла да 800 спробаў нелегальнага пранікнення з Беларусі на тэрыторыю дзяржавы-суседкі.

Hавiны
Беларускае Мінпрыроды заклікае польскую грамадскасць прагаласаваць за ліквідацыю плоту ў Белавежы
2023.09.14 23:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў