На наступным тыдні Беларусь чакае надзвычай спякотнае надвор’е


На наступным тыдні Беларусь надвор’е ў Беларусі будзе незвычайна спякотным для другой паловы верасня. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал @nadvorie.

Людзі глядзяць на захад сонца на менскім моры. Менск, Беларусь. 3 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

Гэтак, з 18 па 25 верасня на большай частцы тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра будзе адрознівацца ад нармальнай на +6..+10°С. На працягу тыдня не выключаны +30 на паўднёвым захадзе краіны.

Пасля 25 верасня паступленне гарачага паветра з поўдня спыніцца, але ўсё роўна тэмпературны фон будзе на +1..+3°С вышэй за норму.

Як паведамляе сайт Белгідрамету, 18 верасня чакаецца Пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+11°С, па заходняй палове краіны месцамі +12..+16°С; максімальная днём +20..+26°С, па паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +28°С.

19 верасня прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень пераважна па заходняй палове Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер умераны, удзень парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад +8°С па паўднёвым усходзе да +16°С па захадзе краіны, максімальная ўдзень +22..+28°С.

20 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Вецер парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад +8°С па паўночным захадзе да +16°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём складзе ад +18°С па паўночным усходзе да +25°С па паўднёвым захадзе Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў