На нафтабазу ў расейскім Арле ўпаў дрон. Атакавалі беспілотнікі таксама Маскву


У расейскім горадзе Арол уначы 17 верасня на нежылы аб’ект упаў беспілотнік. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёну Андрэй Клычкоў.

«Сёння прыкладна ў 3:50 на тэрыторыі гораду Арла адбылося падзенне беспілотнага лятальнага апарата», – напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

«Shot» паведаміў, што падзенне адбылося ў раёне мясцовай нафтабазы, у выніку чаго загарэўся адзін з рэзервуараў з палівам.

Пазней губернатар Клычкоў змяніў сваю публікацыю, заявіўшы, што «адкрытае гарэнне рэзервуара з палівам на тэрыторыі прамысловага абʼекта Чыгуначнага раёну гораду Арла ўжо цалкам ліквідаванае».

«Пацярпелых няма, на тэрыторыі абʼекта працуюць усе экстраныя службы», – напісаў ён.

«Astra» распавяла, што гарэў адзін з рэзервуараў кампаніі «Орелнефтепродукт» на Семінарскай вуліцы.

У сваю чаргу мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што СПА адбіла атаку беспілотніка на Маскву ў гарадской акрузе Істра. Паводле яго, яшчэ адзін беспілотнік быў збіты ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласці. Разбурэнняў і пацярпелых няма, заявіў ён. У выніку атакі дронаў у падмаскоўных аэрапортах было затрымана больш як 30 рэйсаў і адмененыя 6.

Аналітыка
Атакі ўкраінскіх дронаў па РФ становяцца ўсё больш эфектыўнымі. Тлумачым, што адбываецца
2023.08.30 20:31

За апошнія тыдні Украіна значна павялічыла інтэнсіўнасць і эфектыўнасць атак дронаў на розныя аб’екты на тэрыторыі РФ. У ноч на 30 жніўня наагул адбылася самая масаваная з пачатку вайны ўкраінская атака, якая закранула адразу шэсць рэгіёнаў краіны-агрэсара.

Амаль адначасова ўдар быў нанесены па цэлях у шасці рэгіёнах: Пскоўскай, Бранскай, Калужскай, Разанскай, Арлоўскай і Маскоўскай вобласцях. Таксама прылёт зафіксавалі ў акупаваным Севастопалі.

1 верасня мэтамі атакаў сталі аб’екты ў Пскоўскай, Бранскай, Белгарадскай, Курскай і Маскоўскай абласцях.

Аналітыка
Без «чырвоных лініяў». Як вайна паступова дабіраецца да Масквы
2023.05.30 18:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў