У Магілёве да Дня народнага адзінства ўсталявалі памятны знак у выглядзе васілька


У Магілёве 16 верасня адкрылі памятны знак з граніту, на вяршыні якога месціцца васілёк. Ён сімвалізуе народнае адзінства, паведамляе «Вечерний Бобруйск».

Памятны знак у Магілёве, які сімвалізуе народнае адзінства.
Фота: bobruisk.ru

Знак усталявалі на тэрыторыі каля дыягнастычнага цэнтру, якую на рашэнне Магілёўскага савету дэпутатаў перайменавалі ў плошчу Адзінства.

Наверсе кампазіцыі месціцца васілёк, але асноўную частку скульптуры складае падзелены на дзве часткі сцяблом васілька беларускі арнамент, высечаны ў пясчаніку. Вышыня знаку – 2,8 метра, шырыня – 1,2 метра. Памятны знак стаіць на невысокім пастаменце насупраць прыпынку грамадскага транспарту.

Таксама ў горадзе падрыхтаваліся да святкавання Дня народнага адзінства: насупраць гарвыканкаму ўсталявалі сцэну, а горад упрыгожылі сцягамі.

Hавiны
«Аб’ядналі ў магілах і дэпартацыі». Топ-10 беларускіх дзеячаў – ахвяраў паходу 17 верасня
2021.09.17 08:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў