«Перашкодаў знайсці вінаватых не існуе». Следчы пракаментаваў прыпыненне справы пра забойства Бандарэнкі


Ілюстратыўнае фота.
Фота: Радыё «Свабода»/Валер Сляпухін/Telegram

Дзейны беларускі следчы ў званні маёра пракаментаваў «Нашай Ніве» прыпыненне Генеральнай пракуратурай расследавання крымінальнай справы паводле забойства Рамана Бандарэнкі, які абараняў плошчу Перамен ад нападнікаў.

«Што датычыць справы Бандарэнкі, то яна не складаная. Ёсць сведкі злачынства, вядомы папярэдні спіс падазраваных, дакладна ёсць матэрыялы праслуховак па некаторых з іх. Паводле логікі, ніякіх перашкодаў для таго, каб знайсці вінаватых, не існуе», – сказаў следчы.

Паводле яго, следчы, які не прыняў неабходных захадаў, падчас пераразгляду гэтай справы будзе правераны на датычнасць да злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 399 КК («Незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці»), арт. 405 КК («Укрывальніцтва злачынстваў»), арт. 425 КК («Бяздзеянне службовай асобы»).

«У тым, што гэта менавіта забойства, я не сумняваюся, бо характар пашкоджанняў указвае на гвалтоўны характар смерці, абставіны атрымання ўказваюць на праяву ідэалагічнай варажнечы. Я думаю, фігуранты гэтай гісторыі не сыдуць ад адказнасці», – лічыць следчы.

Hавiны
Генпракуратура пацвердзіла прыпыненне справы Рамана Бандарэнкі
2021.09.17 13:10

17 верасня Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што расследаванне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнкі прыпыненае на падставе п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу «з прычыны нявысветленасці асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

Сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 года, у выніку якога і быў забіты Раман Бандарэнка, на запісах з камераў назірання пазналі экс-кіраўніка Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

Паводле звестак «BYPOL», да забойства таксама датычныя Ганна Эйсмант, Павел і Жанетта Воўчак, супрацоўнікі САХР Сяргей Сарман, Сяргей Анцюфееў, Алег Буйкевіч, Раман Савенка, Яўген Ціманоўскі і супрацоўнікі АМАП Руслан Куляшоў і Раман Крывашэін.

Артыкулы
«Гэта нейкі здзек». Родным Рамана Бандарэнкі нічога не паведамілі аб прыпыненні крымінальнай справы
2021.09.17 14:41

МГ belsat.eu

Стужка навінаў