Палітвязень Антон Сіманенкаў, якога пакаралі «хатняй хіміяй», пакінуў Беларусь


У судзе Першамайскага раёну Менску 9 жніўня асудзілі былога студэнта Менскага каледжу прадпрымальніцтва, палітзняволенага Антона Сіманенкава за ўдзел у пратэстах 2020 года. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Антон Сіманенкаў быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года байцамі ГУБАЗіКу ў навучальнай установе. Яму было выстаўленае абвінавачванне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда яго трымалі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

Падставай для абвінавачання стаў скрыншот з відэа, апублікаваны ў адным з азербайджанскіх СМІ. На ім следчыя апазналі на акцыі 20 верасня 2020 года ў Менску Антона, які стаяў у счэпцы ў першым шэрагу. На той момант яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў.

Суддзя Максім Трусевіч палічыў Сіманенкава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады («хатняя хімія»).

Аднак пасля суда Антон вырашыў, што досведу сядзення ў СІЗА яму дастаткова, і вырашыў з’ехаць у краіны. Цяпер ён у бяспецы, адзначаюць праваабаронцы.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў