Літоўскія мытнікі зноў затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт на 2,2 мільёна еўра


У мінулую нядзелю, 15 жніўня, у пункце пропуску «Райгардас-Прывалка» літоўскія мытнікі зноў затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт, паведамляе мытная служба Літвы.

Па дакументах у фуры, якой кіраваў беларус, павінны былі перавозіць плеценыя кошыкі, але акрамя іх там былі яшчэ і тытунёвыя вырабы на 2,2 мільёна долараў.

Фура з кантрабандай цыгарэт.
Фота: lrmuitine.lt

У ноч з суботы на нядзелю кіроўца грузавіка «Man», які прыбыў на пост з Беларусі, заявіў мытнікам, што мае намер перавезці 13 422 плеценых кошыка транзітам праз Літву ў Італію. Аднак, калі памежнікі агледзелі машыну праз сістэму рэнтгенаўскага кантролю, заўважылі, што ў задняй часткі паўпрычэпа было складзена ўсяго некалькі драўляных паддонаў.

Астатнія паўпрычэпа былі запоўнены скрынямі «NZ Gold» з беларускімі цыгарэтамі. Па папярэдніх дадзеных, грузавік перавёз каля 1266 скрынь (больш за 633 тысяч пачкаў) цыгарэт. Іх кошт, уключаючы падаткі, складае прыкладна 2,23 мільёна еўра.

Фура з кантрабандай цыгарэт.
Фота: lrmuitine.lt
Фура з кантрабандай цыгарэт.
Фота: lrmuitine.lt

Беларуса затрымалі на двое содняў. У Каўнаскім аддзяленні Мытнай крымінальнай службы пачата дасудовае расследаванне.

Усяго ў гэтым годзе літоўскай мытняй затрымана каля 12 мільёнаў пачкаў цыгарэт на суму каля 42 мільёнаў еўра.

Hавiны
Літоўцы затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі яшчэ на € 1,9 млн
2021.08.03 12:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў