Валанцёраў «Страны для жизни» прызналі палітзняволенымі


Плакаты з партрэтамі і імёнамі палітвязняў, якія праходзяць па так званай «справе студэнтаў», вісяць на пляцоўцы каля польска-беларуская мяжы, дзе адбываецца пікет за паскарэнне прыняцця санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі і заклік да а ўладаў Беларусі вызваліць палітвязняў і адкрыць наземныя мяжы для вольнага перамяшчэння грамадзянаў. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

Цяпер у Беларусі 566 чалавек прызнаныя вязнямі сумлення, паведамляе «Вясна».

9 ліпеня супрацоўнікі КДБ затрымалі валанцёраў фонду «Страна для жизни» Марыну Дуброўскую, Антона Сташэўскага, Юлію Сырых і Таццяну Астроўскую. Іх абвінавачваюць у фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (ч. 2 арт. 361-2 КК). За гэта прадугледжанае пакаранне ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Усе чацвёра былі ўзятыя пад варту ў СІЗА №1.

Беларускай праваабарончай супольнасцю Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых і Таццяна Астроўская былі прызнаныя палітвязнямі.

«Абвінавачванне ў фінансаванні экстрэмісцкага фаміравання валанцёраў, якія ажыццяўляюць гуманітарную, дабрачынную дзейнасць па аказанні дапамогі ахвярам парушэння правоў чалавека, з’ўляецца заганнай практыкай. Мы ў чарговы раз адзначаем, што валанцёрская дзейнасць па аказанні дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій не мае нічога агульнага з экстрымісцкай дзейнасцю, не з’яўляецца яе фінансаваннем, носіць выключна мірны характар і адпаведна пераследуе абсалютна легітымныя мэты. Такая дзейнасць апрыёры не можа быць крыміналізаваная, бо не носіць грамадсканебяспечны характар», – гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

Яны таксама звяртаюць увагу на тое, што Канстытуцыя Беларусі гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду асацыяцыі з іншымі асобамі дзеля рэалізацыі супольных мэтаў, і патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых і ўсіх палітвязняў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў