Мастачка Вольга Якубоўская выставіла свой твор на дабрачынны аўкцыён


Карціна Вольгі Якубоўскай «Шпацыр па вольным Менску».
Фота: charityauctionstoday.com

У падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры мастачка Вольга Якубоўская выстаўляе на дабрачынны аўкцыён карціну з усімі любімымі коцікамі, якую яна прысвяціла сваёй дачцэ і ўсім Беларусам.

Карціна «Шпацыр па вольным Менску» была створаная па матывах песні Лявона Вольскага «Менск і Мінск».

«Я б хацела дапамагчы і падтрымаць праекты, якія дапамагаюць навучанню беларускай мове. Гэта вельмі важна, гэта неабходна ўсім! Хай сродкі, якія ўдасца выручыць на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку беларускай культуры, бо гэта надзвычай важна для кожнага з нас», – напісала Якубоўская на сайце аўкцыёну.

На 10 гадзін раніцы 17 ліпеня карціна ўжо ўзнялася ў кошце да 646 еўра.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў