Берасцейскія дэпутаты таксама ўвялі збор за выезд за мяжу


Берасцейскі аблсавет ухваліў пастанову аб увядзенні збору за мінанне мяжы ў пунктах пропуску. З 1 ліпеня пры выездзе за мяжу праз памежныя пункты на Берасцейшчыне трэба будзе заплаціць адну базавую велічыню. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова Берасцейскага абласнога савету аб увядзенні збору за мінанне мяжы апублікаваная 17 чэрвеня. Дэпутаты прынялі гэтае рашэнне яшчэ 24 траўня, яна ўступіць у моц 1 ліпеня. Цяпер пры выездзе ў Польшчу ці Украіну праз памежныя пункты пропуску аўтамабілем трэба будзе адну заплаціць базавую велічыню.

Раней аналагічныя рашэнні прынялі дэпутаты аблсаветаў Гомельшчыны і Гарадзеншчыны. Выезд за мяжу стаў платным у гэтых рэгіёнах яшчэ з 1 чэрвеня.

Сродкі, сабраныя за мінанне мяжы, улады будуць накіроўваць на барацьбу за каронавірусам.

Hавiны
Мяне выпусцяць за мяжу? Нюансы выезду з Беларусі ва ўмовах пандэміі і паветранай «блакады»
2021.06.01 11:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў