Прэм’ер Украіны – Радзе Еўропы: Усе злачынцы да простага салдата павінны адказаць за свае дзеянні


У ісландскім ў Рэйк’явіку 17 траўня праходзіць саміт Рады Еўропы. Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль выступіў на выніковай канферэнцыі саміту – і заклікаў да правасуддзя.

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 17 траўня 2023 года.
Фота: Денис Шмигаль / Facebook

Дзяніс Шмыгаль выказаў упэўненасць у тым, што «ў такія цёмныя часы» міжнародныя арганізацыі, адданыя дэмакратычным прынцыпам, як ніколі важныя, а міжнароднае правасуддзе павінна рэалізаваць сваю здольнасць пакараць злачынцаў і аднавіць справядлівасць.

«Дзяржава-агрэсар, усе міжнародныя злачынцы ад вышэйшага кіраўніцтва да простага салдата павінны адказаць за свае злачынствы», – казаў Шмыгаль.

«Усе разумеюць, што замест доўгіх дыскусіяў пра мір нам патрэбны дакладныя гарантыі непаўтарэння агрэсіі. Гэта менавіта тое, на што накіраваны план з 10 крокаў, прадстаўлены Украінай і маім прэзідэнтам, каб у нас быў дакладны план дзеянняў. У нас ёсць выразны план дзеянняў, так што цяпер самы час для яго рэалізацыі.

Стварэнне рэестру шкоды, нанесенай агрэсіяй Расейскай Федэрацыі супраць Украіны, без сумневу, з’яўляецца гістарычным рашэннем, якое дазволіць нам пачаць працэс усталявання справядлівасці.

Яснае пасланне саміту Савета Еўропы ў падтрымку далейшых намаганняў па стварэнні спецыяльнага трыбунала для пакарання расейскага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва за злачынства агрэсіі надзвычай важнае».

Шмыгаль таксама падзякаваў сябрам сваёй краіны за салідарнасць у час вайны ва Украіне.

Каментар
Святлана Ціханоўская пракаментавала ўдзел у саміце Рады Еўропы і сустрэчу з Зяленскім
2023.05.16 20:42

belsat.eu

Стужка навінаў